Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ХРЫСТАС ПУРГУРЫДЭС ПАДРЫХТАВАЎ ДЗЬВЕ СПРАВАЗДАЧЫ ПРА БЕЛАРУСЬ


Юры Сьвірко, Менск

У чацьвер у Парыжы адмысловы дакладчык палітычнага камітэту ПАРЭ Хрыстас Пургурыдэс на паседжаньні свайго падкамітэту распавядаў пра вынікі візытаў у Беларусь. Вось што ён паведаміў па тэлефоне са сталіцы Францыі:

(Пургурыдэс: ) “Я прадставіў папярэднюю справаздачу, яе праект — пра перасьлед прэсы ў Беларусі. І падкамітэт упаўнаважыў мяне даслаць праект справаздачы ўраду Беларусі для таго, каб ён яе пракамэнтаваў. Я буду чакаць камэнтароў ураду да першага тыдня студзеня, пасьля чаго зраблю канчатковую справаздачу”.

На пытаньне, якія галоўныя высновы зробленыя ў ягонай справаздачы, спадар Пургурыдэс адказаў гэтак:

(Пургурыдэс: ) “Асноўная выснова — што ў Беларусі існуе перасьлед прэсы, якому трэба пакласьці канец неадкладна”.

Хрыстас Пургурыдэс паведаміў, што пасьля афіцыйнага накіраваньня ягонай папярэдняй справаздачы беларускім уладам гэты дакумэнт стане даступным і для сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі. Чакаецца, што офіс АБСЭ ў Менску распаўсюдзіць праект справаздачы спадара Пургурыдэса ўжо ў гэтую пятніцу.

А ў панядзелак у Парыжы Хрыстас Пургурыдэс падасьць палітычнаму камітэту ПАРЭ праект другой сваёй справаздачы — пра справы зьніклых. Пасьля гэтага дакумэнт таксама атрымае афіцыйны Менск.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG