Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КАГО МАЛАДЫЯ БЕЛАРУСЫ ЛІЧАЦЬ ЧАЛАВЕКАМ 2003 ГОДУ?


Альгерд Невяроўскі, Менск

А вось якія былі адказы тых, хто такіх асобаў вызначыў, хаця часам і без канкрэтнага прозьвішча:

(Хлопец: ) “Я б назваў свайго прэзыдэнта Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку. Ён добры беларус і дастойны гэтага”.

(Дзяўчына: ) “Ну, я ня ведаю нават… Магчыма, нейкі артыст. Бо нічога больш цікавага ў нашай краіне не адбываецца”.

(Карэспандэнт: ) “А вы як лічыце?”

(Яе сяброўка: ) “Ну, я таксама таксама лічу, што, можа быць, у галіне мастацтва. А так нічога цікавага за гэты год мы ня ўбачылі”.

(Хлопец: ) “Чалавекам 2003 году ў Беларусі я бы, відаць, назваў Васіля Быкава. Гэта, па-першае, як даніна памяці ягонага слаўнага імя, а па-другое, таму, што гэта сымбаль нашай Беларусі”.

(Падлетак: ) “Лявона Вольскага. Таму, што ён пяе па-беларуску і прасоўвае сваю мову ды культуру”.

(Студэнт: ) “Так, каб кагосьці вызначыць — вельмі цяжка, акрамя Аляксандра Рыгоравіча. Проста нйекіх іншых людзей не чутно, каб яны выказвалі свае думкі, свае кандыдатуры высоўвалі, каб праяўлялі ініцыятыву. Як у Расеі, напрыклад. Там шмат партыяў, ведаеш іх лідэраў. Але мне вельмі спадабалася моладзевая зборная Беларусі па футболе. Іхны галоўны трэнэр Пунтус мне вельмі падабаецца. Я вельмі задаволены, нават нейкі гонар ёсьць”.

(Дзяўчына: ) “А журналіста можна? Натальля Муха. Яна працуе ў “Аргументах и фактах” і стала лепей пісаць артыкулы. Вельмі цікава яе чытаць”.

(Хлопец: ) “Назаву нейкага спартоўца, бо ў Беларусі спорт цяпер вельмі добра разьвіты. На розных чэмпіянатах сьвету займаюць добрыя прызавыя месцы. Алена Попчанка, якая заняла на чэмпіянаце сьвету па плаваньні першае месца. Вельмі добра для Беларусі. І ўпершыню моладзевая футбольная зборная выйшла ў фінал чэмпіянату Эўропы”.

(Хлопец: ) “Я б назваў чалавекам 2003 году япіскапа эвангельскіх хрысьціянаў Сяргея Хоміча. Я яго вельмі паважаю, і ён робіць у Беларусі вельмі добрую справу. Гэта духоўнае абуджэньне. А без духоўнага абуджэньня немагчыма адрадзіць і аднавіць нашу краіну”.

(Дзяўчына: ) “Я, напэўна, выбрала б кагосьці з нашых зорак эстрады. Няхай гэта будзе Алеся. Па-першае, яна маладая зорка, па-другое, ці не адзіная зорка нашай эстрады, якая мне падабаецца, ну і па-трэцяе, я ёй жадаю ўсяго найлепшага”.

Гэта былі адказы маладых менчукоў на пытаньне: “Каго б вы назвалі чалавекам 2003 году ў Беларусі?”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG