Колькасьць наведнікаў з 1998 году павялічылася ў дзясяткі разоў і цяпер у сярэднім складае больш як 30 000 за месяц. Паводле амэрыканскай кампаніі NetTracker, якая займаецца статыстыкай сайту Беларускай Свабоды, у 2003 годзе ў сярэднім мы мелі па паўтара мільёна хітоў у месяц і больш чым па 100 тысяч прагледжаных старонак. Асабліва паказальны рост чытацкай актыўнасьці што да прагледжаных старонак. У 2000 годзе у сярэднім у месяц чытачы праглядалі каля 5 тысяч старонак нашага сайту, а сёлета больш чым па сто тысяч старонак – рост больш чым у 25 разоў. Сярод інтэрнэтных старонак іншых рэдакцыяў “Радыё Свабода”/”Радыё Свабодная Эўропа” нашая па-ранейшаму займае
3-яе месца паводле абсалютнай колькасьці наведнікаў і 3-яе месца паводле колькасьці наведнікаў у параўнаньні з колькасьцю насельніцтва краіны.
У новым 2004 годзе чытачоў сайту чакае сюрпрыз – мы чарговы раз зьменім дызайн і структуру сайту. Зьявяцца анімаваныя элемэнты, бягучыя радкі, фотаздымкі, форум і лепшы аўдыёархіў.
З нагоды круглай даты – першым 5-гадовым юбілеем – згадаем тых, хто ўвесь гэты час працаваў над нашай старонкай: ініцыятар і матор усяго праекту – Аляксандар Лукашук, аўтар канцэпцыі і дызайну першага варыянту старонкі – Уладзімер Бараніч, вэб-рэдактары Сяргей Шупа, Сяргей Навумчык, Сяргей Абламейка, Аляксандра Макавік, Максім Капран, Алесь Пяткевіч і Ўладзімер Каткоўскі.