Нагадаем, Алег Волчак быў зьбіты на адной зь менскіх вуліц 24 верасьня. Гэта адбылося неўзабаве пасьля закрыцьця арганізацыі “Прававая дапамога насельніцтву”, якую ўзначальвае Алег Волчак. Ён не выключае, што напад на яго быў арганізаваны наўмысна, каб дыскрэдытаваць як праваабаронцу.
Зь вялікай колькасьці нападаў на вядомых прадстаўнікоў дэмакратычнага руху ў Беларусі справа аб зьбіцьці Алега Волчака адзіная, якая даведзеная да суду.