Паводле афіцыйнай статыстыкі, тарыфы на камунальныя выплаты за апошнія месяцы павялічыліся нязначна — усяго на некалькі адсоткаў. Але падвышэньне аплаты за кватэру і камунальныя выплаты адбывалася, паводле ўжо сталай традыцыі, не ў ацяпляльны сэзон. І таму многія мае суразмоўцы былі моцна ўражаныя сумамі ў атрыманых рахунках.
(Карэспандэнтка: ) “Ці атрымалі вы ўжо квітанцыі аплаты за кватэру за лістапад?”
(Спадарыня: ) “Атрымала ўжо квітанцыю, і ўся мая пэнсія пойдзе на аплату. Так што я магу яе і не атрымліваць. Як далей жыць, ня ведаю”.
(Карэспандэнтка: ) “А колькі вам плаціць за кватэру?”
(Спадарыня: ) “72 тысячы, а плюс сьвятло, тэлефон. Жыцьцё такое, што ўначы прачнесься і думаеш: як расплаціцца, за што жыць? Што будзе далей?”
(Спадар: ) “Яна ж расьце не адразу — удвая, утрая. Пачынаючы зь лютага, кожны месяц нешта павялічвалася — то вада, то сьвятло, то газ. Кожны месяц расьце аплата — то там, то там”.
(Карэспандэнтка: ) “Якую часту вашага сямейнага бюджэту складаюць выдаткі на аплату кватэры?”
(Спадар: ) “Майго бюджэту — трэцюю частку”.
(Спадарыня: ) “На адну пэнсіянэрку вельмі шмат плаціць. 27 тысяч аддаць з пэнсіі — гэта вельмі шмат. Перадавалі, што з новага году 60% будзем аплачваць. Гэта больш як паўпэнсіі. Будзем жыць… Так, мяса я ня ем, таму што не хапае. Малако, кефір, тварог”.
(Спадар: ) “Мне няшмат плаціць, я ўдзельнік вайны. Мне лягчэй”.
(Спадарыня: ) “За ацяпленьне больш плаціць трэба. У нас яшчэ памянялі дамафон, таму замест 50 тысяч я заплаціла 85 тысяч. Гэта апроч тэлефону, вады, сьвятла. Гэта вельмі дорага. Так і будзе далей? Кажуць, што яшчэ падвысіцца”.
(Спадарыня: ) “Дзяржава ведае, што робіць. Гэта ж не таму, што некаму хочацца падняць кошты. Значыць, так трэба”.
(Спадарыня: ) “Калі да аплаты за кватэру дадаць плату за сьвятло, тэлефон, то будзе амаль што мая пэнсія”.
(Спадар: ) “За ўсё трэба плаціць”.
(Карэспандэнтка: ) “Скажыце, калі ласка, якую часту вашага сямейнага бюджэту складаюць выдаткі на аплату кватэры?”
(Спадар: ) “Невялікую, у мяне аднапакаёвая кватэра, заробак дастаткова вялікі, для мяне гэта неістотна”.
(Спадарыня: ) “67 тысяч за двухпакаёвую кватэру. А пэнсія ў мяне 120 тысяч. Калі б я жыла адна, бяз мужа, то як бы я магла пражыць?”
(Спадар: ) “Атрымалі плаціць трохі больш — каля 80 тысяч рублёў за трохпакаёвую кватэру хрушчоўскай планіроўкі”.
(Карэспандэнтка: ) “Скажыце, калі ласка, якую часту вашага сямейнага бюджэту складаюць выдаткі на аплату кватэры?”
(Спадар: ) “Прыкладна траціну”.
(Спадарыня: ) “Колькі атрымала, і не запытвайце. 85 тысяч за двухпакаёвую хрушчоўскую кватэру. Звар’яцець”.
Гэткія былі меркаваньні мінакоў на менскіх вуліцах.