Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“ГАЗПРОМ” КУПЛЯЕ 34% АКЦЫЯЎ ЛІТОЎСКАЙ ГАЗАВАЙ КАМПАНІІ


Валер Каліноўскі, Менск

Яшчэ 34% акцыяў “Летувос Дуёс” маюць нямецкія кампаніі “Ruhrgas AG” и “E.ON Energie”. Пасьля звароту літоўскага ўраду з улікам вынікаў фінансавай дзейнасьці “Летувос Дуёс” за першы квартал гэтага году “Газпром” істотна ўзьняў папярэдні кошт набыванага ім пакету акцыяў, аднак канчатковай цаны пакуль не называецца.

“Газпром” таксама хоча набыць частку акцыяў і беларускага прадпрыемства “Белтрансгаз”. Аднак ад Беларусі “Газпром” вымагае не траціны, а катрольнага пакету акцыяў і не пагаджаецца павялічыць ягоны кошт. Пакупку катрольнага пакету акцыяў “Белтрансгазу” “Газпром” зьвязаў з пэрспэктывамі падпісаньня зь Беларусьсю кантракту на пастаўку газу ў 2004 годзе, які дагэтуль ня ўзгоднены.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG