Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЕРАСЬЦЕЙСКІЯ АПАЗЫЦЫЙНЫЯ ПАЛІТЫКІ ЗЬВЯРНУЛІСЯ ДА ЖЫХАРОЎ СВАЙГО РЭГІЁНУ


Алег Супрунюк, Берасьце

У звароце адзначаецца, што вынікам амаль дзесяцігадовага знаходжаньня пры ўладзе прэзыдэнта “з царскімі паўнамоцтвамі” ў Беларусі зьявіўся “казармавы” сацыялізм, міжнародная ізаляцыя краіны, зьбядненьне народу, поўная адсутнасьць свабоды і дэмакратыі. Любыя спробы Аляксандра Лукашэнкі застацца пры ўладзе пасьля заканчэньня прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў аўтары звароту лічаць “амаральнымі й незаконнымі”.

Першым крокам да аднаўленьня дэмакратычнага разьвіцьця краіны, паводле меркаваньня берасьцейскіх палітыкаў, могуць быць выбары ў Палату прадстаўнікоў у 2004 годзе. “Кожны чалавек ужо сёньня павінен думаць, хто будзе ягоным дэпутатам — альбо падпявала, прызначаны ўладай, альбо чалавек, які здолее адстойваць інтарэсы грамадзянаў”, — гаворыцца ў звароце.

Зварот падпісалі кіраўнікі берасьцейскіх арганізацыяў Партыі БНФ, Партыі камуністаў беларускай, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады і Беларускай партыі працы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG