Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МААСТРЫХЦЕ МАРТЫНАЎ КРЫТЫКУЕ ЛІТВУ І ЛАТВІЮ, А ПАЎЭЛ – БЕЛАРУСЬ


Юры Дракахруст, Прага

Сяргей Мартынаў заявіў, што “зьдзіўленьне выклікае тое, што некаторыя нашыя суседзі палічылі магчымым выступіць з так бы мовіць бацькоўскімі павучэньнямі на наш адрас. І гэта ў той час, як у Літве парлямэнтараў адкрыта цкуюць толькі за тое, што яны наведалі Беларусь і выказаліся наконт параўнаньня сытуацыяў у абедзьвюх краінах”. Міністар замежных справаў Беларусі паведаміў таксама пра занепакоенасьць, якую выклікае ў Менску парушэньне правоў нелатыскага, прынамсі, беларускага насельніцтва ў Латвіі. Паводле Мартынава, ужо другое дзесяцігодзьдзе чвэрць жыхароў Латвіі пазбаўленая права ўдзельнічаць у выбарах.

У сваю чаргу, дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл, выступаючы сёньня ў Маастрыхце, абвінаваціў Беларусь у парушэньні шэрагу асноўных прынцыпаў АБСЭ. Паводле яго, нягледзячы на рэзкія пратэсты прадстаўніка АБСЭ ў пытаньнях свабоды слова Фраймута Дувэ, афіцыйны Менск "рэгулярна праводзіць кампаніі па дыскрэдытацыі і перасьледу незалежных мэдыяў краіны". Дзяржсакратар ЗША мяркуе, што мэтады дзеяньняў беларускіх уладаў супраць апазыцыйных сілаў краіны "таксама далёкія ад абавязкаў, узятых на сябе ў гэтай частцы Менскам".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG