Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА – 2 СЬНЕЖНЯ


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Сталинская молодёжь”, 1953 год:

“У Дзяржаўным выдавецтве замежных і нацыянальных слоўнікаў пачаўся друк расейска-беларускага слоўніка. Ён выходзіць пад рэдакцыяй сапраўдных членаў Акадэміі Навук БССР Якуба Коласа і Кандрата Крапівы, члена-карэспандэнта Акадэміі Пятра Глебкі. Шэсьць гадоў інстытут вядзе вывучэньне мясцовых беларускіх гаворак. За гэты час у садружнасьці з калектывамі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя У.Леніна і шэрагу пэдагагічных і настаўніцкіх інстытутаў рэспублікі дасьледавана каля тысячы населеных пунктаў. Сабраны багаты матэрыял аб фанэтычнай сыстэме, граматычным складзе і лексычных асаблівасьцях мясцовых гаворак. Вядзецца складаньне лінгвістычных мапаў, якія ўвойдуць у дыялекталягічны атляс беларускай мовы”.

“Советская Белоруссия”, 1973 год. Кінакрытык Ільля Рэзьнік дзеліцца ўражаньнямі:

“21 студзеня 1974 году — 50 гадоў з дня сьмерці У.І.Леніна. Але ж Уладзімер Ільліч кожны дзень з намі! Гэта кожны можа пацьвердзіць — з уласнай біяграфіі. Я думаў пра гэта на праглядзе новага беларускага дакумэнтальнага фільму “Слова пра партыйны білет”. Партыйны білет… Якая жыватворная моц заключаная ў гэтым дакумэнце. Як шчодра сілкуе яна дух чалавека, рухае ягоную думку. Партбілет яднае сэрца кожнага камуніста з сэрцамі ўсіх ягоных саратнікаў, братоў па клясе. Гэта сымбаль нашай бесьсьмяротнай гісторыі, барацьбы, мужнасьці й перамогаў. І мы ўдзячныя аўтарам фільму за гэты ўсхваляваны і даверлівы кінааповед”.

“Вечерний Минск”, 1983 год:

“Рабочым, інжынэрна-тэхнічным работнікам, службоўцам Менскмэтрабуду, усім удзельнікам будаўніцтва мэтрапалітэну ў г.Менску. Дарагія таварышы! У Цэнтральным Камітэце Кампартыі Беларусі, Прэзыдыюме Вярхоўнага Савету Беларускай ССР і Савеце Міністраў зь вялікім задавальненьнем успрынятае паведамленьне пра тое, што будаўнікамі Менскага мэтрапалітэну забясьпечанае датэрміновае выкананьне гадавой праграмы будаўніча-мантажных работаў і на месяц раней за тэрмін, вызначаны сацыялістычнымі абавязкамі, завершаны гарнапраходныя работы збудаваньня танэляў першай чаргі мэтро”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG