Адсюль, паводле падазрэньняў у нацыяналізме, у 1921 годзе ён трапіў у Віцебскі аддзел ГПУ. Допыты цягнуліся некалькі месяцаў, пасьля чаго, вярнуўшыся назад у Сянно, Аляксандар Астрамовіч пражыў усяго два тыдні. Да ягоных 125-х угодкаў на сеньненскіх могілках адкрыты ды асьвечаны помнік вядомаму беларускаму дзеячу.
Сьвяткаваньне 125-х угодкаў Аляксандра Астрамовіча праводзілася зь ініцыятывы грамадзкага цэнтру “Каплічка”, тутэйшае каталіцкае парафіі, “Суполкі маладых творцаў горада Сянно” ды суполкі Таварыства Беларускае Мовы.
Пасьля памінальнае імшы ў сеньненскай капліцы Сьвятой Троіцы ды асьвячэньня помніка Аляксандру Астрамовічу на тутэйшых могілках у краязнаўчым музэі адчынілася мастацкая выстава, падрыхтаваная вучнямі сярэдняй школы №2 ды іхным настаўнікам, краязнаўцам Васілём Бандарэвічам.
Завяршылася праграма сьвяткаваньняў адмысловай літаратурнай вечарынай, дзе прагучалі вершы Андрэя Зязюлі, надрукаваныя калісьці ў “Нашай Ніве” і высока ацэненыя Янкам Купалам ды Якубам Коласам