Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АД 1 СЬНЕЖНЯ ПАДВЫШАНЫ КОШТ ПРАЕЗДУ ЧЫГУНАЧНЫМ ТРАНСПАРТАМ


Галіна Абакунчык, Менск

Гэтаксама на чвэрць – ад 100 да 125 рублёў – падаражэў праезд і для ўсіх ільготных катэгорыяў – пэнсіянэраў, школьнікаў і студэнтаў. Паездкі у пасажырскіх міжгародніх цягніках і вагонах міжнароднай клясы на тэрыторыі краіны падаражэлі на 15%. Паводле галоўнага эканаміста БЧ Сяргея Сыскаўца, гэта зьвязана са стратнасьцю пасажырскіх перавозак і завяршэньнем сельскагаспадарчага сэзону. Паводле яго, перагляд тарыфнай палітыкі двойчы на год кіраўніцтвам чыгункі стаўся ўжо традыцыйным. Гэта адбываецца перад сэзонам сельгаспрацаў і пасьля яго завяршэньня. Так, папярэдняе падвышэньне коштаў адбылося 1 красавіка: на 33% на праезд у прыгарадных і на 15% – у пасажырскіх цягніках.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG