Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ШЧУКІНУ ПРЫСУДЗІЛІ ШТРАФ ПАМЕРАМ ДЗЕСЯЦЬ “МІНІМАЛАК”


Вінцэсь Мудроў, Полацак

Азнаёміўшыся з пратаколамі затрыманьня і паказаньнямі сьведкаў, судзьдзя зачытала судовую пастанову, паводле якой абвінавачаны мусіць заплаціць штраф у памеры дзесяці мінімальных зарплат.

Валер Шчукін быў затрыманы ўчора ў будынку гарадзкога выканаўчага камітэту, куды ён прыйшоў, каб патрапіць да міністра ўнутраных справаў Уладзімера Навумава, які ладзіў грамадзкі прыём. Праваабаронца прагнуў задаць міністру пытаньне: на якіх падставах і паводле якіх нарматыўных актаў яго чатыры месяцы таму пазбавілі прапіскі.

І хаця спадар Шчукін загадзя запісаўся на прыём, яму ў тым было адмоўлена, а калі ён усё ж такі падышоў да дзьвярэй, за якімі міністар сустракаўся зь людзьмі, дык празь дзесяць хвілінаў быў схоплены і дастаўлены ў пастарунак, дзе на яго былі складзеныя два пратаколы.

Разгляд гэтай справы мусіў адбыцца 28 лістападу, але нечакана ўжо сёньня, а 12-е гадзіне, Валера Шчукіна выклікалі ў суд і апэратыўна зладзілі судовае паседжаньне.

Пра яго пэрыпэтыі распавядае сам праваабаронца:

(Шчукін: ) “Асуджаны я быў па двух артыкулах Адміністрацыйнага кодэксу: 156 – дробнае хуліганства, і 166 – непадпарадкаваньне патрабаваньням супрацоўнікаў міліцыі. На судовым паседжаньні высьветлілася, што ніякіх дзеяньняў, якія забараняе артыкул 156 я не ўчыняў. Менавіта: ня лаяўся, ні да каго не чапляўся, а сьціпла стаяў ля дзьвярэй залі, дзе прымаў грамадзянаў міністар унутраных справаў. Проста па загаду начальніка гарадзкой міліцыі мяне схапілі за рукі і пацягнулі. Пры гэтым міліцыянты сьціснулі мне хворую руку, і я закрычаў. Гэта стала “падставай” яшчэ для аднаго артыкула. Абвінавачаньне настолькі абсурднае, што судзьдзя не рызыкнула даць мне пятнаццаць сутак па кожным артыкуле і абмежавалася грашовым штрафам”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG