Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З АЛЯКСАНДРА КАЗУЛІНА ЗЬНЯЛІ ПАДПІСКУ АБ НЯВЫЕЗЬДЗЕ

Валер Каліноўскі, Менск

У пракуратуры Беларусі й сьледчым камітэце МУС, які вядзе гэтую справу, не змаглі афіцыйна ні пацьвердзіць, ні абвергнуць гэтай інфармацыі, спаслаўшыся, што ўсё ведае толькі сьледчы МУС Уладзімер Глушанкоў. Але сьледчага на месцы не было. Тым ня менш, відавочна, што “справа Казуліна” рассыпаецца. Празь дзесяць дзён пасьля прызнаньня яго падазраваным, афіцыйнага абвінавачаньня яму прад’яўлена не было.

Ня выключана таксама, што ў хуткім часе будуць вызваленыя з-пад варты кіраўнікі “Унідрагмет БДУ” Георгі Корзун і Вячаслаў Саньнікаў. Як паведаміла адвакатка апошняга, на гэтым тыдні была пададзеная скарга ў суд і хадайніцтва ў пракуратуру аб зьмяненьні ім меры стрыманьня. Асноўны матыў — неадпаведнасьць утрыманьня пад вартай цяжкасьці інкрымінаванага ім абвінавачаньня, паколькі сьледзтва ўрэшце ня выявіла ніякага крадзяжу золата, а толькі парушэньні ў аплаце падаткаў і выкананьні мытных фармальнасьцяў.
XS
SM
MD
LG