Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“НАРОДНАЯ ГРАМАДА” АТРЫМАЛА ПАПЯРЭДЖАНЬНЕ ЗА АРТЫКУЛ У “НАРОДНАЙ ВОЛІ”


Алег Супрунюк, Берасьце

Пісьмовае папярэджаньне было абвешчанае за артыкул пад назовам “Бяз компасу карабель ніколі ня прыйдзе да свайго прычалу”, зьмешчаны ў газэце “Народная воля”. Аўтарам артыкулу ёсьць старшыня Берасьцейскай абласной арганізацыі БСДП “Народная Грамада” Анатоль Ляўковіч.

У пісьмовым папярэджаньні, падпісаным міністрам Галаванавым адзначаецца, што ў сваім артыкуле спадар Ляўковіч зьняважыў “гонар, годнасьць і рэпутацыю органаў улады Рэспублікі Беларусь”, а таксама прадстаўнікоў грамадзкасьці і асабіста Аляксандра Лукашэнкі. У міністэрстве юстыцыі лічаць, што лідэр берасьцейскіх сацыял-дэмакратаў ня толькі парушыў беларускае заканадаўства, але і партыйны статут.

Ад кіраўніцтва “Народнай Грамады” Мінюст запатрабаваў распусьціць Берасьцейскую абласную арганізацыю гэтай партыі, бо, паводле міністэрскай высновы, аўтар артыкулу ў “Народнай волі” выказваў не асабістае меркаваньне, а ўсіх сябраў партыі ў берасьцейскім рэгіёне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG