Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЛАХІН: КАНФІСКАЦЫЯ РАСЕЙСКІХ ТРАНЗЫТНЫХ ГРУЗАЎ НАБЫВАЕ МАСАВЫ ХАРАКТАР


Ул. інф.

Упершыню гэтыя абвінавачваньні спадар Блахін выказаў напачатку лістапада ў інтэрвію “Белорусской газете”.

Паводле расейскага амбасадара, беларускія мытнікі часта затрымліваюць грузы, што ідуць у Расею, на штучных і неабгрунтаваных падставах. Ён прывёў дадзеныя, паводле якіх летась было канфіскавана грузаў на 60 мільёнаў даляраў, а за 9 месяцаў гэтага году ўжо канфіскавана тавару на такую самую суму.

Аляксандар Блахін заявіў, што такая практыка вымушае расейскіх перавозчыкаў пераарыентоўвацца на іншыя транзытныя кірункі, прынамсі, заўважае пасол Расейскай Фэдэрацыі, аб’ём транзыту дарагіх грузаў празь Беларусь зьменшыўся амаль на траціну.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG