Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦІ ЧАСТА БЕЛАРУСКІЯ ЖАНЧЫНЫ РОБЯЦЦА АХВЯРАМІ ГВАЛТУ?


Альгерд Невяроўскі, Менск

Толькі адна з маіх суразмоўніц прызналася, што была ахвярай фізычнага гвалту. Пры гэтым большасьць апытаных лічаць, што беларускія жанчыны вельмі часта становяцца ахвярамі гвалту:

(Сталая жанчына: ) “Не, дзякуй богу, не было. Але думаю, гвалт ужываюць часта. Жанчыны даверлівыя, распазнаць нягодніка, відаць, вельмі складана недасьведчанаму чыстаму чалавеку”.

(Дзяўчына: ) “Не, на шчасьце, не”.

(Карэспандэнт: ) “Скажыце, на вашую думку, беларускія жанчыны часта становяцца ахвярамі гвалту?”

(Дзяўчына: ) “Як і жанчыны ўсіх краінаў. Гэта справа выпадку, але ня думаю, што беларускія жанчыны больш за іншых церпяць ад гвалту. Калі гаварыць пра маральны гвалт, гэта могуць быць ня толькі жанчыны, але й дзеці, падлеткі, юнакі. Усе яны могуць быць ахвярамі гвалту”.

(Дзяўчына: ) “Не, я ахвярай гвалту не была. Але жанчыны часта робяцца ахвярамі гвалту. Калі лічыць, што гвалт — гэта ня толькі фізычнае ўзьдзеяньне. Эканамічны гвалт, сацыяльны — мы можам сустрэць гэта нават на вуліцах. Таму, я думаю, што гэта сапраўды праблема для нашага часу”.

(Жанчына: ) “Думаю, што часта. Чула, як знаёмыя распавядалі. Але многія баяцца распавядаць. Часта чула і расповеды, і намёкі. У асноўным так — ахвяры баяцца пра гэта казаць”.

(Дзяўчына: ) “Думаю, што беларускія жанчыны не адчуваюць гвалту ў поўным сэнсе гэтага слова. Бо ў нас заўсёды спрабуюць станавіцца на бок жанчыны. І калі жанчыне дрэнна, яна заўсёды можа зьвярнуцца ў праваахоўчыя органы ці органы аховы здароўя”.

(Маладая жанчына: ) “Так, часта такое бывае. І са мной было, і з маімі знаёмымі, сваякамі, калегамі па працы”.

(Дзяўчына: ) “Я думаю, што даволі часта. Мая сяброўка гэта спазнала. І ўсё гэта вельмі цяжка адбіваецца на жыцьці чалавека”.

Гэткія былі адказы выпадковых мінакоў на пытаньне “Ці часта жанчыны робяцца ахвярамі гвалту?”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG