Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЫЛЫ ГАЛАДОЎНІК ЛІЧЫЦЬ, ШТО ШТРАФНЫЯ САНКЦЫІ З БОКУ ПАДАТКОВАЙ СЛУЖБЫ АБСУРДНЫЯ


Сяргей Астраўцоў, Горадня

У лістападзе Аўтуховіч абвесьціў галадоўку, калі падатковая служба арыштавала таксоўкі, якія яму належаць. го падтрымалі кіроўцы, галадоўка ператварылася ў масавую. Падаткоўцы мусілі вярнуць машыны.

Спадар Аўтуховіч атрымаў канчатковы дакумэнт з вынікамі праверкі, якую праводзіла падатковая служба, і ўчора завез скаргу міністру падаткаў і збораў Сумару. Памер штрафу чарговым разам зьмяніўся. Праўда, яго крыху зьменшылі, на некалькі мільёнаў. Ад прадпрымальніка патрабуюць 267 мільёнаў рублёў. Мікалай Аўтуховіч перакананы, што такі вялікі штраф немагчыма зарабіць за пяць месяцаў.

(Аўтуховіч: ) “Усё пытаньне ў тым: грошы, якія здаюць кіроўцы, гэта — выручка ці разьлікі паміж прадпрыемствамі?”

Рэч у тым, што патрабаваньні прэзыдэнцкага дэкрэту №4 вымусілі Аўтуховіча да такога кроку: кіроўцы ягоных таксовак перайшлі ў фірму “Ніка-транс”, але засталіся працаваць у яго паводле дамовы.

(Аўтуховіч: ) “Мы за паслугі, якія нам аказвае фірма, плацім безнаяўным разьлікам — з рахунку на рахунак. А грошы, якія здаюцца ў касу прадпрымальніка, гэта мною заробленая выручка, узятая з маіх касавых апаратаў — з таксомэтраў. І гэтыя грошы ніяк ня могуць лічыцца разьліковымі грашыма, гэта значыцца, разьлікам за паслугі”.

Аднак падатковая служба вырашыла, што атрыманую за дзень выручку кіроўцы таксовак павінны здаваць у касу фірмы “Ніка-транс”. Усе грошы, атрыманыя ад пасажыраў за пяць месяцаў, памножылі на два — так узьнікла сума штрафу, які хочуць спагнаць з Аўтуховіча. Паводле яго, за тое ж самае налічылі штраф і самой фірме “Ніка-транс”: спачатку 32 мільёны, затым 144, а канчаткова — 444 мільёны рублёў. Прадпрымальнік гаворыць, што калі міністар падаткаў і збораў зацьвердзіць рашэньне абласной падатковай службы, застанецца два выйсьці: заплаціць штраф або зьвярнуцца ў суд, каб аспрэчыць штрафныя санкцыі. Ён мае намер судзіцца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG