Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦІ ПАВІННА ФІНАНСАВАНЬНЕ ЎСІХ ГАЛІНАЎ УЛАДЫ АЖЫЦЬЦЯЎЛЯЦЦА ПУБЛІЧНА І ТОЛЬКІ ЗЬ ДЗЯРЖБЮДЖЭТУ?

Севярын Квяткоўскі, Менск

Менчукі падзяліліся ў сваіх адказах:

(Спадар: ) “Я супраць, каб галіны ўлады фінансаваліся толькі зь дзяржбюджэту. Наагул, пра рэфэрэндум 1996 году казаць асабліва ня хочацца, бо досыць цяжкае ўражаньне”.

(Спадар: ) “Вядома, супраць, гэта ж абсурд”.

(Спадар: ) “Кожны мусіць сам на сябе зарабляць: суды на сябе, камісіі ўсе гэтыя таксама на сябе”.

(Сталы спадар: ) “Пэўна, не, мне падаецца”.

(Карэспандэнт: ) “Чаму не, якія варыянты?”

(Сталы спадар: ) “Цяжка казаць. Цяпер становішча такое сур’ёзнае, пра што можна казаць? Лішні раз лепш не казаць”.

А вось іншыя меркаваньні:

(Хлопец: ) “Мяркую, у прынцыпе гэта правільна. Усе галіны ўлады мусяць утрымлівацца зь дзяржбюжэту. Як абываталю, мне так падаецца”.

(Спадар: ) “Я прыхільник таго, каб зь бюджэту. А хто яшчэ можа фінансаваць карныя органы?”

(Спадар: ) “Дзяржава мусіць сама фінансаваць свае органы. Фондаў ня мусіць быць, бюджэт мусіць быць — на агульную справу”.

Агульнай рысай усіх адказаў сталася няпэўнасьць, неабазнанасьць у пытаньні:

(Спадарыня: ) “Шчыра кажучы, я гэтай сыстэмы ня ведаю. Таму я не магу сказаць, ці могуць яны самі зарабляць сабе грошы”.

(Спадарыня: ) “Я пра той рэфэрэндум нават ня ведала, я гэтым не цікаўлюся”.

(Дзяўчына: ) “Я такога пытаньня нават зусім і ня памятаю”.

І нарэшце, шмат хто зь менчукоў з пэсымізмам казаў пра існыя ўладныя інстытуцыі як такія. А таксама пра магчымасьць уплыву грамадзянаў на галіны ўлады:

(Сталая спадарыня: ) “Я супраць усяго гэтага. То, як я мяркую, робіцца ня так. Усё гэта бяз сэнсу”.

(Спадар: ) “Я пра гэта не задумваюся. Яшчэ рана задумвацца: у нас у рэспубліцы...”

(Хлопец: ) “Як бы мы не прагаласавалі, за нас робяць так, як хочуць”.

(Спадарыня: ) “Які бюджэт? Мне падаецца, бюджэт настолькі непразрысты, што цяжка штосьці казаць пра бюджэт, пра бюджэтнікаў. Гэта трэба асьвятляць, каб людзі разумелі. Людзі не разумеюць увогуле. Вось я, да прыкладу, з вышэйшай адукацыяй, а мне ўвогуле далёкія гэтыя праблемы. Хоць, нібыта, я сачу за пэрыёдыкай, і ў хаце гаворым на гэтыя тэмы... Увесь бюджэт у руках Лукашэнкі”.
XS
SM
MD
LG