Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НЯМЕЦКІЯ ЧЫНОЎНІКІ ПАЦЬВЕРДЗІЛІ ІНФАРМАЦЫЮ ПРА ВІЛУ ШЭВАРДНАДЗЭ


Ул. інф.

Паводле адказнага чыноўніка Міністэрства ўнутраных справаў гэтай федэральнай зямлі, Эдуард Шэварднадзэ сапраўды набыў вілу ў адным з самых дарагіх нямецкіх курортаў Бадэн-Бадэне.

Жылая плошча вілы складае 900 квадратных мэтраў, плошча прысядзібнага ўчастку – 3 гектары, а агульны кошт віллы роўны 11 мільёнам эўра. Гэтую інфармацыю распаўсюдзілі сёньня вядучыя нямецкія інфармацыйныя агенцыі.

Паводле нямецкіх інфармацыйных крыніцаў, Шэварднадзэ ўсё яшчэ знаходзіцца ў Грузіі, аднак ягоны пераезд у Нямеччыну магчымы ў хуткім часе.

За некалькі дзён да сваёй адстаўкі Шэварднадзэ і ягонае атачэньне абверглі інфармацыю адносна набыцьця вілы ў Бадэн-Бадэне, зьмешчаную ў некаторых нямецкіх выданьнях.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG