Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БОЛЬШ ЯК НА 33% ЗЬМЕНШЫЛАСЯ КОЛЬКАСЬЦЬ ПАСАЖЫРАЎ НА ПОЛЬСКА-БЕЛАРУСКАЙ МЯЖЫ


Ул. інф.

Спадар Дзеравянкін зрабіў гэтую заяву падчас выступу у Берасьці на сустрэчы беларускіх і польскіх парлямантароў.

Прадстаўнік памежнага ведамства заклікаў аднавіць перамовы па спрошчаным перасячэньні мяжы. Ён прыгадаў, што сёлета ў сувязі з увядзеньнем візавага рэжыму на мяжы былі зачыненыя спрошчаныя пункты пропуску.

Дэпутат польскага Сэйму Еўгеніюш Чыквін прыгадаў жнівеньскае рашэньне Эўракамісіі, паводле якога ў краінах Эўразьвязу будзе ўведзены спрошчаны візавы рэжым для грамадзянаў, што жывуць на адлегласьці не далей як 50 кілямэтраў ад мяжы. Паводле Чыквіна, кіруючыся гэтым рашэньнем, Варшава і Менск зробяць крокі па рэалізацыі гэтага пляну.

На нарадзе ў Берасьці прадстаўнік польскай амбасады ў Беларусі Анджэй Чухрыта адхіліў прэтэнзыі афіцыйнага Менску і беларускіх мэдыяў наконт цяжкасьцяў з атрыманьнем польскіх візаў для беларусаў. Паводле спадара Чухрыты, на сёньняшні дзень польскія кансуляты выдалі беларускім грамадзянам 40 тысячаў візаў, а беларускія палякам – толькі 7 тысячаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG