Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НА МЕНШЧЫНЕ ПРАХОДЗІЦЬ АКЦЫЯ “ЁН ПАВІНЕН СЫСЬЦІ!”


Міхал Стэльмак, Менская вобласьць

Як паведаміў нашаму радыё каардынатар “Зубра” Зьміцер Бародка, у Барысаве, Смалявічах, Жодзіне, Клецку, Маладэчне, Ждановічах ды іншых мясьцінах Менскай вобласьці рух праводзіць акцыю пратэсту супраць палітыкі цяперашніх уладаў Беларусі. Паводле яго, актывісты руху найперш маюць намер прыцягнуць увагу жыхароў Меншчыны да пагаршэньня сацыяльна-эканамічнага становішча ў краіне.

“Падвышэньне коштаў камунальных паслугаў і нізкія заробкі на прадпрыемствах спрычыніліся да масавага зьбядненьня насельніцтва вобласьці”, — зазначыў Бародка. Паводле ягоных словаў, акцыя “Зубра” ахопіць дзясяткі населеных пунктаў Меншчыны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG