Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СЁНЬНЯ МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ ХВОРЫХ НА ЦУКРОВЫ ДЫЯБЭТ


Любоў Лунёва, Менск

Адна — генная, калі хвароба перадаецца дзецям ад бацькоў. Раней, да вынаходніцтва інсуліну, хворыя паміралі ад гэтае хваробы і не пакідалі нашчадкаў. Але гэта ня значыць, што хворая на дыябэт жанчына абавязкова народзіць хворае дзіця, рызыка тут толькі 4%. Другая прычына — сучасны лад жыцьця. Сюды ўваходзіць і так званая сыстэма хуткага харчаваньня, людзі пачалі больш ужываць цукру і тлушчу.

Беларускія мэдыкі сьцьвярджаюць, што трымаюць сытуацыю пад кантролем, хапае інсуліну і іншых мэдыкамэнтаў. Дзеля прафіляктыкі выдаюць адмысловыя часопісы, праводзяць урокі для хворых дзяцей.

Галоўны лекар Рэспубліканскага эндакрыналягічнага дыспансэру Тацяна Мохарт паведаміла Радыё Свабода:

(Мохарт: ) “Ва ўсім сьвеце дынаміка росту захворваньняў на цукровы дыябэт адбываецца коштам дыябэту другога тыпу — гэта калі хварэюць людзі сталага ўзросту, якім не патрэбныя інсулінавыя ін’екцыі. Магу запэўніць, што ў нашай краіне паміраюць меней за разьвіцьцёвыя краіны”.

Тацяна Мохарт кажа, што хворы на цукровы дыябэт можа памерці ад інфаркту ці іншай хваробы, а ня толькі ад дыябэту. Колькасьць хворых будзе расьці ва ўсім сьвеце, лічыць спадарыня Мохарт.

(Мохарт: ) “Для нас самай галоўная праблема — давесьці хворым на цукровы дыябэт тое, што за сваё здароўе яны адказваюць самі нароўні з намі — магчыма, нават і болей за нас. Дзеля гэтага мы працуем, займаемся папулярызацыяй ведаў, дзеля гэтага і праводзіцца Дзень дыябэту”.

Невядома, ці паўплывала чарнобыльская катастрофа на рост небясьпечнай хваробы. Мэдыкі мяркуюць, што, магчыма, і ёсьць сувязь паміж пухлінаю шчытападобнай залозы і цукровым дыябэтам, але адпаведных дасьледаваньняў няма.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG