Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ТВОРЧАСЬЦЬ ПРА ЛУКАШЭНКУ ВЕЛЬМІ БАГАТАЯ І РАЗНАСТАЙНАЯ

Віталь Цыганкоў, Прага

Да таго ж, кожны ахвотны можа пачытаць “Нашэсьце” ў інтэрнэце, на сайце batke.net.

Што да іншых твораў, то, нагадаем, у самым пачатку прэзыдэнцтва Лукашэнкі ў 1995 годзе ў газэце “Свабода” выйшаў сатырычны ананімны твор “Лука Мудзішчаў” Ведзьмака Лысагорскага. Пракуратура Беларусі тады распачала крымінальную справу, аднак аўтара знайсьці не ўдалося.

Паэт Славамір Адамовіч за свой верш на расейскай мове “Убей Президента” некалькі месяцаў адсядзеў у сьледчым ізалятары КГБ, хаця прозьвішча Лукашэнкі ці якое іншае ў гэтым вершы ня ўзгадвалася.

Сярод твораў іншых жанраў варта прыпомніць знакаміты фільм Юрыя Хашчавацкага “Звычайны прэзыдэнт”, які атрымаў прызы на многіх кінафэстывалях і неаднаразова паказваўся на тэлевізіі многіх эўрапейскіх краінаў.

Наагул, народная творчасьць пра Аляксандра Лукашэнку квітнее, і, здаецца, ня мае межаў. На некаторых сайтах, напрыклад, Аб'яднанай грамадзянскай партыі можна знайсьці дзясяткі твораў розных аўтараў – як безымянных, гэтак і тых, хто не баіцца назваць сваю прозьвішча.
XS
SM
MD
LG