Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛІКВІДАВАНАЯ “АСАЦЫЯЦЫЯ МАЛАДЫХ ПРАДПРЫМАЛЬНІКАЎ”


Віталь Цыганкоў, Прага

Фармальнай падставай для ліквідацыі сталіся парушэньні ў афармленьні юрыдычнага адрасу арганізацыі, якія былі дапушчаны яшчэ падчас рэгістрацыі аб’яднаньня ў 1999 годзе.

"Асацыяцыя маладых прадпрымальнікаў", заснаваная ў 1999 годзе, ажыцьцяўляла асьветніцкую дзейнасьць, выдавала бюлетэнь "Кірмаш" і аказвала юрыдычныя кансультацыі ды іншую дапамогу моладзі, занятай ў дробным бізнэсе.

Кіраўнік кантрольна-рэвізійнай камісіі "Асацыяцыі маладых прадпрымальнікаў" Аляксей Янукевіч зьвязвае закрыцьцё аб’яднаньня з актыўнасьцю падчас прэзыдэнцкай кампаніі 2001 году.

"Гэта звычайная помста ўладаў у дачыненьні да моладзі, якая неабыякавая да таго, што робіцца ў краіне,” — кажа спадар Янукевіч на сайце Асамблеі дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў belngo.info

Усяго ад пачатку гэтага году беларускія улады зачынілі 19 недзяржаўных арганізацыяў па ўсёй краіне. Сярод іх – фонд братоў Луцкевічаў, праваабарончы цэнтар «Вясна» ды іншыя вядомыя арганізацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG