Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЕЛАРУСЬ І НЯМЕЧЧЫНА – НА ШЛЯХУ ДА ПАРТНЭРСТВА?

Ул. інф.

Паводле неспарэднага ініцыятара імпрэзы – віцэ-прэзыдэнта Ландатагу Шлезьвіг-Гальштайн, сябра Нямецка-беларускага таварыства пры Бундэстагу, сацыял-дэмакраткі, Габрыэлы Кётшаў, нягледзячы на тое, што цяперашняе мерапреымства ёсьць ужо шостым і многія ягоныя ўдзельнікі добра ведаюць адзін аднаго па шэрагу сумесных праектаў, дыскусіі на тэму беларускага разьвіцьця заўсёды праходзяць востра і нечакана.

Фленсбурская канфэрэнцыя, якая прысьвечаная пытаньням нямецка-беларускага партнэрства ў кантэксьце пашырэньня Эўрапейскага Зьвязу праходзіць на тле самых апошніх дэбатаў Бундэстагу адносна дачыненьняў новай Эўропы з будучымі суседзямі і самой палітычнай і эканамічнай сытуацыі ў гэтых памежных з Эўразьвязам краінах.

Зразумела, у гэтым зьзвязку ўзгадваецца і Беларусь. Літаральна ўчора шэраг сябраў Бундэстагу ад вядучых нямецкіх палітычных партыяў выступілі з крытыкай на адрас эўрапейскага міністра ўнутраных справаў Ота Шылі і ягонай канцэпцыі гэтак званай надзейнасьці трэціх краінаў. Канцэпцыя спадара Шылі па сутнасьці пабудаваная на вядомым кампрамісе ў пытаньні палітычных уцекачоў, які быў прыняты Бундэстагам у 1993 годзе.

Згодна з гэтым дакумэнтам Беларусь на чале з шэрагам іншых усходнеэўрапейскіх краінаў лічыцца дэмакратычна і палітычна надзейнай і менавіта гэтым можна, у прыватнасьці, растлумачыць тыя цяжкасьці ў атрыманьні ў Нямеччыне палітычнага прытулку беларускімі грамадзянамі.

Наагул, як мы ведаем, да самага апошняга часу крытыка афіцыйнага Бэрліну на адрас палітыкі афіцыйнага Менску таксама была даволі рэдкай зьявай. Таму зараз нямецкія дэпутаты настойваюць на тым, каб перагледзець старую дактрыну Шылі, паставіцца больш уважліва да парушэньня правоў чалавека ў Беларусі.

Дэпутаты Бундэстагу лічаць, што крытэры надзейнасьці трэціх краінаў, якія выстаўляюцца Брусэлем мусяць быць значна больш жортскімі, чым гэта выглядала да пашырэньня Эўразьвязу. І адпаведны ціск на Менск мусяць рабіць і ўласна Эўрапейскі Зьвяз, і такія эўрапейскія структуры як АБСЭ, Рада Эўропы. Інакш пашырэньне Эўропы можа прынесьці шмат праблемаў непасрэдна беларускаму грамадзтву, якое, паводле спадарыні Габрыэлы Кётшаў (яна падкрэсьлівала гэта і раней, і ў часе гэтае канфэрэнцыі) лічыцца даволі прасунтым ў пытаньнях будаўніцтва грамадзянскай супольнасьці. Нягледзячы на той беспрэцэдэнтны ціск, які апошнім часам аказвае на НДА беларускі рэжым.

Сярод асноўных тэмаў фленсбурскіх дыскусіяў таксама і сытуацыя напярэдадні парляманцкіх выбараў у Беларусі і магчымага рэфэрэндуму. З паведамленьнямі на гэтую тэму выступяць Ніна Стужынская і некаторыя іншыя прадстаўнікі беларускай дэлегацыі.
XS
SM
MD
LG