Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СУД ПАДТРЫМАЎ РАШЭНЬНЕ АДХІЛІЦЬ ПАЗОЎ ДЭПУТАТА С.СКРАБЦА ДА ПАЛАТЫ ПРАДСТАЎНІКОЎ


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Найперш дэпутат спрабаваў абскардзіць тое, што яго залічылі ў гультаі і пазбавілі часткі месячнага заробку за ўдзел у сэсіі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ ў Ратэрдаме сёлета ўлетку. Сяргей Скрабец прадстаўляў на той сэсіі дэпутацкую групу “Рэспубліка”, але не ўваходзіў у склад афіцыйнай дэлегацыі. У выніку накладзенага пакараньня ён згубіў некалькі дзясяткаў тысяч рублёў, але ў судзе заяўвіў, што для яго галоўнае — ня грошы. Праз суд ён спрабаваў знайсьці адказы на шэраг актуальных пытаньняў:

(Скрабец: ) “Хто такія дэпутаты, якія іхныя паўнамоцтвы? Чаму Палата прадстаўнікоў ня мае свайго юрыдычнага адрасу, свайго рахунку, чаму яе ўтрымлівае адміністрацыя прэзыдэнта?”

Сяргей Скрабец кажа, што збольшага ўжо атрымаў адказы на гэтыя пытаньні, калі Маскоўскі раённы суд адхіліў ягоны пазоў да Палаты прадстаўнікоў. “Атрымаліваецца, што мы не дэпутаты — прадстаўнікі народу, а звычайнымі наёмныя працаўнікі ў адміністрацыі, гэта значыць — у выканаўчай ўлады. Бо гэтыя людзі намі камандуюць і караюць, калі мы не выконваем іх камандаў”, — заўважае Сяргей Скрабец. Пасьля сёньняшняга рашэньне калегіі гарадзкога суду дэпутат лічыць, што гэтак сама выконвае ўказаньні выканаўчай улады і быццам незалежная судовая ўлада:

(Скрабец: ) “Судзьдзі ў нас працуюць паводле загаду. Што ім загадваюць зьверху, тое яны вырашаюць”.

Тым ня менш, дэпутат будзе і далей дамагацца адмены несправядлівага, як ён лічыць, рашэньня. Ён зьбіраецца зьвяртацца ў Вярхоўны суд, а калі гэта не дапаможа — у міжнародныя судовыя інстанцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG