“Гэта адкрывае шлях да закрыцьця нашай арганізацыі, што мы будзем лічыць помстай за нашую праваабарончую дзейнасьць”, — заявіла старшыня Таварыства Алена Тамкачова.
Пяць апошніх гадоў юрысты гэтай арганізацыі ўдзельнічалі ў сарака працэсах паводле спрэчак грамадзкіх арганізацыяў зь дзяржаўнымі ўстановамі. Канчаткова лёс “Незалежнага таварыства прававых дасьледаваньняў” вырашыцца цягам двух тыдняў. Калі таварыства закрыюць, гэта будзе трэці за апошнія два месяцы выпадак закрыцьця праваабарончых арганізацыяў у Беларусі.