Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДЭМАКРАТЫЧНАЯ КААЛІЦЫЯ ПАКУЛЬ НЯ ЗДОЛЕЛА ПРЫДУМАЦЬ САБЕ НАЗВЫ

Уладзімер Глод, Менск

Адпаведная замова была зробленая сацыёлягам. Яны працавалі зь некалькімі фокус-групамі, але да агульнай высновы так і не прыйшлі. Што тычыцца назвы кааліцыі, дык тут вылучаныя тры наступныя варыянты: “Наш дом — Беларусь!”, “Народная кааліцыя” і “Разам — за адзіную Беларусь!”. Аднак шмат каму зь лідэраў арганізацыяў, што ўваходзяць у кааліцыю, такія варыянты здаюцца спрэчнымі. Таму 5 лістапада пасьля дыскусіі адпаведнае рашэньне не было прынятае, паведаміў нашаму радыё лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька:

(Лябедзька: ) “Якая будзе канчатковая камбінацыя, стане вядома, відаць, на наступным тыдні. Адзінае скажу, што мы тут зрабілі крок наперад. А вось што тычыцца сьлёганаў, дык там галоўны — “Не абяцаць, а рабіць”.

Па часе кааліцыя будзе прэзэнтаваць сябе ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Першы супольны выезд кіраўнікоў пяці палітычных партыяў у Барысаў, як яны лічаць, быў плённым. У наступныя выходныя лідэры дэмакратычнай кааліцыі накіруюцца ў Горадню і Берасьце.
XS
SM
MD
LG