Лінкі ўнівэрсальнага доступу

”НЕЗАЛЕЖНАЕ ТАВАРЫСТВА ПРАВАВЫХ ДАСЬСЬЛЕДАВАНЬНЯЎ” ПАД ПАГРОЗАЙ ЗАКРЫЦЬЦЯ


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Сёньня ў гарадзкім судзе прайшлі судовыя спрэчкі, пасьля якіх мусіць прагучаць рашэньне судзьдзі Галіны Глухоўскай наконт таго, ці будуць лічыцца законнымі вынесеныя Таварыству папярэджаньні. Ад гэтага будзе залежаць, ці застанецца гэтая арганізацыя ўвогуле альбо яе зачыняць.

Нагадаем, пра ліквідацыю “Незалежнага таварыства прававых дасьсьледаваньняў” хадайнічае Менская гарадзкая ўправа юстыцыі. Гэтак сама як ў справах ужо ліквідаваных праваабарочых цэнтраў “Прававая дапамога насельніцтву” і “Вясна”, чыноўнікі вынесьлі таварыству два папярэджаньні запар нібыта з прычыны парушэньняў закону.

Юрысты зь “Незалежнага таварыства прававых дасьледаваньняў” спрабавалі гэта аспрэчыць. Сёньня 4 лістапада падчас судовых спрэчак яны паўтары гадзіны спрабавалі давесьці судзьдзі, што мінюст абыйшоўся зь імі незаконна.

Але прадстаўнік управы юстыцыі Шчарбовіч не пажадаў абмяркоўваць прапановы аб прымірэньні і настойваў на закрыцьці арганізацыі. Дарэчы, каб выкласьці свае аргумэнты, яму хапіла ўсяго 5 хвілінаў. Зараз слова засталося толькі за судзьдзёй, і яно прагучыць 5 лістапада.

Старшыню “Незалежнага таварыства прававых дасьсьледаваньняў” Алену Тамкачову ўсё ж не пакідае кволая надзея, што рашэньне можа быць на карысьць арганізацыі.

(Тамкачова: ) “Калі я канчаткова перастану верыць, што суд здольны прыняць законнае рашэньне – я кіну прафэсію юрыста”.

“Незалежнае таварыства прававых дасьсьледаваноняў “ цягам апошніх 5 гадоў абараняла ў судах каля 40 недзяржаўных арганізацыяў. Заўтра стане вядома, ці змагло таварыства абараніць уласна сябе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG