Такім чынам спадар Лазавік пракамэнтаваў заяву старшыні рабочай групы па Беларусі Парляманцкай асамблеі АБСЭ Ўты Цапф, якая знаходзілася ў Беларусі зь візытам на мінулым тыдні.
Спадарыня Цапф, спаслаўшыся на кіраўніка прэзыдэнцкай алдміністрацыі Ўрала Латыпава, паведаміла, што прапановы па зьмене выбарчага заканадаўства Беларусі ляжаць на стале ў Аляксандра Лукашэнкі, які чакае ацэнкі і прапановаў ад Савету Бясьпекі.
Сакратар ЦВК паведаміў, што сама камісія не давала ніякіх прапановаў што да зьмены дзейнага выбарчага заканадаўства.