Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРЫВАТНАЯ СЛУЖБА “РАДЫЁ ТАКСІ” ПАКУЛЬ НЕ АДНАВІЛА ПРАЦЫ


Ягор Маёрчык, Ваўкавыск

На знак пратэсту спадар Аўтуховіч ды 30 кіроўцаў і дыспэчараў аб’явілі галадоўку. Некаторыя не прымалі ежы болей за месяц. На 21 дзень галадоўкі ўлады пайшлі на саступкі й перадалі арыштаваныя машыны на захаваньне ўладальніку. Сёньня белыя мэрсэдэсы “Радыё Таксі“ так і ня выправіліся ў першыя рэйсы.

Кіроўцы былі гатовыя выехаць на вуліцы Ваўкавыску ўжо ад раніцы. Але і ў гэты момант усе машыны знаходзяцца на базе “Радыё Таксі”. Дагэтуль зь Міністэрства транспарту не прыйшла пастанова пра аднаўленьня ліцэнзіі. Я зь вязаўся з кіроўцам Сяргеем Мустаф’евым:

(Мустаф’еў:) “Усе спадзяваліся, што прыйдзем а 8-й раніцы на працу, сядзем на свае машыны і паедзем працаваць. А тут і час ужо такі, і машыны яшчэ ня выехалі. І людзі не разумеюць, што адбываецца”.

Пра лёс ліцэнзіі фірмы “Ніка-Транс” я вырашыў запытацца ў начальніка аддзелу транспартнай палітыкі Міністэрства транспарту Івана Шчэрбы.

(Шчэрба: ) “Прапановы мы такія выпрацавалі. Але апошняе слова за міністрам. Таму канчатковае рашэньне яшчэ ня ўхваленае. Можа, да канца дня мы прымем гэтае рашэньне”.

Міністар транспарту знаходзіцца сёньня ў Душанбэ, дзе бярэ ўдзел у Каардынацыйнай нарадзе транспартных ведамстваў краінаў СНД. У той час, калі я тэлефанаваў, Іван Шчэрба зьбіраўся на прыём да першага намесьніка міністра Мікалая Вярхаўца, як ён заявіў, каб абмеркаваць вытаньне ліцэнзіі для “Радыё Таксі”. Спадар Шчэрба спадзяецца, што гэтая праблема будзе вырашаная ўжо сёньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG