Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У БАРЫСАВЕ АКТЫВІСТЫ РУХУ “ЗУБР” УСТАЛЯВАЛІ КРЫЖ


Міхал Стэльмак, Менск

Як паведаміў нашаму радыё каардынатар руху “Зубр” па Менскай вобласьці Зьміцер Бародка, тут ляжаць ахвяры трох хваляў бальшавіцкіх рэпрэсіяў – 1919, 1923 і 1933 гадоў.

Асабліва жудаснае злачынства супраць мясцовых жыхароў было ўчыненае тут ў 1933 годзе – яно ўвайшло ў беларускую гісторыю як падаўленьне Барысаўскага галоднага бунту.

Удзельнікі акцыі ў Барысаве спадзяюцца, што ўсталяваны імі крыж ня станецца ахвярай вандалаў, якія ў апошнія гады ўжо тройчы зьнішчалі тут знакі памяці пра бальшавіцкіх ахвяраў. Барысаўскія “зубры” мяркуюць, што гэтыя вандалы дзейнічалі, паводле ўказаньня мясцовых уладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG