Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МЕНСКУ АДБЫЎСЯ ЛАНЦУГ ПАМЯЦІ


Альгерд Невяроўскі, Менск

Удзельнікі пікету з запаленымі сьвечкамі ў руках расьцягнуліся ўздоўж Кастрычніцкай плошчы і больш за паўгадзіны паміналі тых грамадзянаў Беларусі, што загінулі, баронячы незалежнасьць сваёй краіны ад рук камуністычных і фашыстоўскіх акупантаў.

Паводле арганізатара акцыі лідэра Беларускай партыі свабоды Сяргея Высоцкага, такім чынам у дні, калі ў Беларусі праходзіць традыцыйнае памінаньне продкаў Дзяды, ён і ягоныя калегі хацелі аддаць пашану продкам і яшчэ раз нагадаць грамадзкасьці пра тыя ахвяры, якія панесла Беларусь у 20 стагодзьдзі. Акцыя на Кастрычніцкай плошчы не была санкцыянаваная ўладамі, але міліцыянты не перашкаджалі яе правядзеньню.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG