Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АМЭРЫКАНСКІ ЎРАД ГЛЫБОКА ЗАНЕПАКОЕНЫ ЛІКВІДАЦЫЯЙ ЦЭНТРУ “ВЯСНА”


Ул. інф.

(Баўчар: ) “Урад Злучаных Штатаў глыбока занепакоены працэсам падаўленьня грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і ў прыватнасьці нападам беларускага ўраду на незалежныя сродкі масавай інфармацыі і грамадзкія арганізацыі.

28 кастрычніка Вярхоўны суд Беларусі ліквідаваў праваабарончы цэнтар “Вясна” – адну з найбольш паважаных і актыўных грамадзкіх арганізацый Беларусі, якая аказвала прававую дапамогу, праводзіла назіраньне за выбарамі і паведамляла аб праблемах з правамі чалавека. Судовы працэс ясна паказаў, што рашэньне аб закрыцьці цэнтру “Вясна” было прынятае яшчэ да пачатку гэтага працэса. Адказваючы на пытанне судзьдзі, пракурор ня змог дакладна назваць закон, які парушыла “Вясна”. Тым ня менш, суд ліквідаваў цэнтар “Вясна” на падставе таго, што Міністэрства юстыцыі вынесла папярэджаньне гэтаму аб’яднаньню за парушэньне пад час назіраньня за прэзыдэнцкімі выбарамі 2001 года.

Дзеяньні супраць цэнтру “Вясна” зьяўляюцца апошнім з цэлага шэрагу прыкладаў закрыцьця грамадзкіх арганізацыяў і сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі. Яны ставяць пад сумненьне шчырасьць беларускіх уладаў у жаданьні разьвіваць дэмакратычнае грамадзтва і палепшаць адносіны з трансатлянтычнай супольнасьцю.

Мы заклікаем Беларусь спыніць напады на грамадзкія арганізацыі і сродкі масавай інфармацыі і дазволіць узнавіць дзейнасьць арганізацыям, што былі закрытыя на падставе надуманых прычынаў”.

Гэта была заява прэсавага сакратара Дзярждэпартамэнту ЗША Рычарда Баўчара.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG