Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВАЦЛАЎ ГАВЭЛ АСУДЗІЎ ЛІКВІДАЦЫЮ ПРАВААБАРОНЧАГА ЦЭНТРУ “ВЯСНА”


Ул. інф.

Вацлаў Гавэл з расчараваньнем атрымаў інфармацыю пра ліквідацыю адной з найбольш вядомых беларускіх недзяржаўных арганізацыяў – праваабарончага цэнтру “Вясна”.

Прынятае ва аўторак рашэньне беларускага Вышэйшага суду, згодна зь якім “Вясна” была зьліквідаваная за парушэньні заканадаўства цягам прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году, Вацлаў Гавэл лічыць палітычна матываваным і несправядлівым.

Былы чэскі прэзыдэнт лічыць праваабарончы цэнтар “Вясна” адной з найбольш вядомых і уплывовых недзяржаўных арганізацыяў у Беларусі, і вельмі шануе тую працу, якую з 1996 году рабіла “Вясна” ў галіне абароны правоў чалавека і дапамагала тым, хто перасьледваўся па палітычных матывах.

Вацлаў Гавэл зьнепакоены тым, што цягам апошніх месяцаў былі зьліквідаваныя і іншыя недзяржаўныя арганізацыі ды незалежныя сродкі масавай інфармацыі. Таму былы прэзыдэнт Чэхіі перакананы, што дэмакратычныя краіны, у тым ліку, і Чэская Рэспубліка, меліся бы яшчэ больш актыўна падтрымліваць незалежныя ініцыятывы і дэмакратычных актывістаў Беларусі.

У сьнежні 2000 году Вацлаў Гавэл сустракаўся з заснавальнікам цэнтру “Вясна” Алесем Бяляцкім, у верасьні 2001 году – зь беларускім пісьменьнікам Васілём Быкавым.

На пачатку 2003 году Вацлаў Гавэл выказаў у сваім лісьце падтрымку тром асуджаным беларускім журналістам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG