Запыты былі накіраваныя ў Свабодны прафсаюз, Дэмакратычны прафсаюз транспартнікаў, Незалежны прафсаюз і Свабодны прафсаюз мэталістаў, а таксама ў Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў, куды ўваходзяць пералічаныя прафсаюзныя структуры.
Лідэр кангрэсу Аляксандар Ярашук мяркуе, што гэтыя запыты сьведчаць пра прадузятасць Мінюсту, бо інфармацыю, якую патрабуе міністэрства, кангрэс ужо прадстаўляў у першым паўгодьдзі сёлета.
Паводле Аляксандра Ярашука, з гэтага можна зрабіць выснову, што ідзе "зачыстка" дэмакратычных прафсаюзаў. Паводле такога ж сцэнару разьвівалася сытуацыя зь ліквідацыяй прафсаюзу авіядыспэтчараў.
“Мінюст завяршае разбор з праваабарончымі арганізацыямі, і зараз узяўся за прафсаюзы,” —мяркуе лідэр Свабоднага прафсаюза Генадзь Быкаў. – “А наступнымі, напэўна, будуць палітычныя партыі.”