Паводле яе, расейскі бок выказвае скрайняе зьдзіўленьне і расчараваньне пазыцыяй беларускай дэлегацы на чале з выконваючым абавязкі кіраўніка беларускага ўраду Сяргеем Сідорскім.
Паводле расейскага ўрадоўцы напярэдадні ўчорашняга паседжаньня міждзяржаўнага савету спадар Сідорскі “нечакана і неабгрунтавана” адмовіўся падпісваць узгоднены дакумэнт пра прыярытэтныя накірункі разьвіцьця ЭўраАзЭС. Расейская ўрадавая крыніца таксама выказала незадаволенасьць заявай Сяргея Сідрорскага, што Беларусь ня можа пацьвердзіць свой намер і магчымасьць пагасіць запазычанасьць у бюджэт супольнасьці.