У звароце кіраўніка дзяржавы гаворыцца, што “камсамол выхаваў некалькі пакаленьняў беларускіх грамадзянаў сапраўднымі патрыётамі Бацькаўшчыны”, прыгадваюцца імёны Пятра Машэрава, Фёдара Смалячкова, Пятра Купрыянава. Паводле Лукашэнкі “камсамол застаецца для ўсіх нас сымбалем маладосьці і стваральнай сілы”.
У звароце з нагоды 85-годьдзя стварэньня камсамолу адзначаецца, што Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі “прыняў эстафэту ад свайго папярэдніка”.