Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРАВААБАРОНЧЫ ЦЭНТАР “ВЯСНА” КАНЧАТКОВА ЛІКВІДАВАНЫ


Альгерд Невяроўскі, Менск

(Галасы: ) "Ганьба! Гаьнба! Ганьба! Ганьба! Вясна! Вясна! Вясна!"

Такімі воклічамі сустрэлі рашэньне судзьдзі Вярхоўнага суду Кулік аб ліквідацыі "Вясны" кіраўнік праваабарончага цэнтру Алесь Бяляцкі і 7 ягоных калегаў.

Спадар Бяляцкі, а таксама Ўладзімер Лабковіч, Валянцін Стэфановіч, Алег Жлутка, Уладзімер Вялічкін, Мікола Лімяноўскі, Зьміцер Салаўёў й Аляксей Колчын селі на падлогу судовай залі і пратэставалі супраць несправядлівага, на іх думку, рашэньня судзьдзі.

Спадарыня Кулік ліквідавала цэнтар "Вясна" бо, на яе думку, праваабаронцы ў 2001 годзе груба парушылі выбарчае заканадаўства, неправамоцна вылучыўшы сваіх назіральнікаў на прэзыдэнцкія выбары. Усе іншыя абвінавачваньні Мінюсту, як, напрыклад, неправамоцнае правядзеньне ўстаноўчага сходу, пардробка подпісаў заснавальнікаў судзьдзя прызнала беспадстаўнымі й недаказанымі.

Юрыст цэнтру "Вясна" Ўладзімер Лабковіч заяўляе, што негледзячы на ліквідацыю арганізацыі яны й надалей будуць назіраць за ўсімі выбарчымі кампаніямі у Беларусі.

На гэты час 8 актывістаў "Вясны" па-ранейшаму адмаўляюцца пакідаць будынак Вярхоўнага суду. Каля суду заўважаныя машыны з амонаўцамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG