Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАРЦЭЛА ФОЙЦІКАВА: МАЛЯВАЦЬ НА ШОЎКУ ПРЫМУСІЛА ЖЫЦЬЦЁ Ў БЕЛАРУСІ


Галіна Абакунчык, Менск

Мастацтва батыку — гэта малюнак на шоўку альбо нейкай іншай тканіне. Сярод 40 твораў, рэпрэзэнтаваных Марцэлай Фойцікавай на выставе, дэкаратыўныя палотны расьлінаў і дрэваў, а таксама цалкам прыкладныя работы — хусткі й шалікі. Займацца гэтым відам творчасьці прымусіла звычайны жыцьцёвы клопат: прыехаўшы ў Беларусь, спатрэбілася набыць шалік, які адпавядаў бы адзеньню, яле якога немагчыма было знайсьці ў менскіх крамах, — кажа спадарыня Фойцікава.

(Фойцікава: ) “Я заўсёды старалася апранаць нешта іншае, чым астатнія. А цяпер атрымліваецца новае праблема: ёсьць хустка і да яе трэба нешта знайсьці з адзеньня. І гэта цяжка для мужавай кішэні”, — сказала Марцэла Фойцікава.

Значную частку калекцыі мастачкі — 13 работ — складаюць малюнкі чэскіх нацыянальных строяў. Адзін сярод іх прысьвечаны беларускім. Апавядае Марцэла Фойцікава:

(Фойцікава: ) “Возь гэтая прыгожая чырвоная вышыўка на строі з Кобрыньскага раёну, гэты строй з поясам — Калінкавіцкі. А гэта — я адмыслова падабрала — з Баранавічаў. Да Баранавічаў у мяне асаблівае стаўленьне, бо там адбылася мая першая выстава”.

Марцэла Фойцікава кажа, што пазнаёміцца зь беларускімі нацыянальнымі строямі ёй дапамаглі новыя сябры ў Беларусі, а таксама сябры клюбу жонак замежных дыпляматаў у Менску. Паводле спадарыні Фойцікавай, гасьцямі клюбу часта бываюць беларускія пісьменьнікі й паэты, якія знаёмяць іх з нацыянальнай літаратурай. А цяпер жанчыны распачалі вывучаць беларускую мову. У сваю чаргу ў мастацкай галерэі Палацу рэспублікі чакаюць працягу аналягічнага супрацоўніцтва з прадстаўнікамі дыпляматычнага корпусу іншых краінаў у Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG