Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВІЦЕБСКІМ СЯБРАМ КХП БНФ ПРЫСУДЗІЛІ ШТРАФ АМАЛЬ ДВА З ПАЛОВАЙ МІЛЬЁНЫ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Паводле спадара Плешчанкі, сёньняшняе затрыманьне стала першым за апошнія тры месяцы. Увесь гэты тэрмін Уладзімер Плешчанка ды Аляксандар Салаўян бесперашкодна выходзілі да “Сіняга дому” ды зьбіралі подпісы віцяблянаў за адмену саюзнае дамовы паміж Беларусьсю ды Расеяй.

З такой самай мэтаю яны выйшлі да “Сіняга дому” і сёньня, аднак іхную акцыю перапыніў нарад абласнога АМОН’у. Абодвух апазыцыянэраў даставілі спачатку ў пастарунак, а потым у Чыгуначны раённы суд, судзьдзі спадарыня Варатынская ды спадар Урбан прысудзілі затрыманым грашовыя штрафы за несанкцыянаванае пікетаваньне. Памер кожнага штрафа складае 150 базавых велічыняў, або 2 мільёны 400 тысячаў беларускіх рублёў.

Нагадаем, што цягам гэтага году грашовыя штрафы віцебскім апазыцыянэрам прысуджаліся ўжо больш як 10 разоў, прычым агульная сума штрафаў спадара Салаўяна перавысіла 8 мільёнаў, а сума штрафаў спадара Плешчанкі набліжаецца да 10 мільёнаў беларускіх рублёў.

З улікам таго, што абодва апазыцыянэры беспрацоўныя ды жывуць з уласнае гаспадаркі, выплаціць такія грошы яны ня толькі ня маюць магчымасьці, але й прынцыпова гэтага ня робяць, бо, паводле іхных словаў, ня хочуць падтрымліваць уласнымі грашыма цяперашнюю дзяржаўную уладу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG