Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛЕАНІД КУЧМА: “ЧЫМ БЛІЖЭЙ ДАМБА ДА НАШЫХ БЕРАГОЎ, ТЫМ БЛІЖЭЙ МЫ ДА ЭЎРОПЫ, ДА ЗАХАДУ”


Ул. інф.

Адносна самога канфлікту, Кучма выказаў спадзяваньне, што ён будзе палагоджаны, і пры гэтым Украіна здолее “адстаяць і свае інтарэсы, і свой гонар”.

У інтэрвію, якое зьмешчанае ў сёньняшнім нумары “Известий”, прэзыдэнт Украіны спыніўся на некаторых аспэктах палітыкі Расеі ў дачыненьні да краінаў СНД.

Леанід Кучма заўважыў, што калісьці кітайцы гэтак званай Сярэдзіннай Імпэрыі не прызнавалі самой наяўнасьці інснаваньня іншых краінаў. Усё, маўляў, нашае, усё належыць нашаму гаспадару. Прыблізна так некаторыя расейцы глядзяць на краіны СНД, у тым ліку і на Ўкраіну.

Прэзыдэнт Кучма адзначыў, што “у некаторых у Расеі ёсьць прага імпэрскага самазацьвярджэньня... Пра звычайную, усім вядомую імпэрыю казаць неяк нязручна – дык загаварылі пра “лібэральную”, “дэмакратычную”. Мы ведаем, што гэта гаворыць ня ўся Расея. Гэта толькі адна, але вельмі немалая частка Расеі... Нам зразумела, чаму Ўкраіна абраная для гэтага. Без Украіны не было, няма і ня можа быць імпэрыі – ні звычайнай, ні “лібэральнай”!” – лічыць Леанід Кучма.

У сваім інтэрвію “Известиям” прэзыдэнт Украіны кажа: “Мы ўжо 12 гадоў бачым людзей, якія проста ня здольныя схаваць расчараваньне тым, што Ўкраіна ад іх сыйшла. Яны не разумеюць нават, што гэта трэба хаваць ў прыстойным асяродзьдзі. Яны не разумеюць, што сваёй крыўдай насьцярожваюць нас. Ну, уявіце сабе: ваш сябра не хавае, што яму шкада, што вы ўсталі на свае ногі і, наколькі здольныя, ідзеце сваім шляхам! І кпіць штораз, калі вы спатыкаецеся... Заўважце,” – працягвае прэзыдэнт Кучма, – “мы, як гаворыцца, афіцыйны Кіеў, больш за тыдзень трымалі дыпляматычную паўзу, мяркуючы, што ўсё вырашыцца ў традыцыях міжнароднага права і сяброўскіх узаемаадносінаў.”

“Вялікадзяржаўная крыўда – ёсьць яна ў многіх расейцаў, ёсьць, на жаль. Нельга не паспачуваць кіраўніцтву Расеі, якое, як мы з жалем назіраем, вымушанае часам лічыцца з неакаланіялісцкімі настроямі ў расейскім грамадзстве, у расейскай кіроўнай клясе, у расейскім генэралітэце” – сказаў Леанід Кучма.

На ягоную думку, “кожны школьнік ва Ўкраіне ведае словы нашага гісторыка, што расейская дэмакратыя скончваецца там, дзе пачынаецца “ўкраінскае пытаньне”... Дэмакратаў – купка, дый тыя маўчаць, калі разьюшваюцца імпэрскія сілы. Альбо падпяваюць ім – зь відавочнай думкай пра будучыя выбары. Так што апошнія падзеі прымушаюць нас яшчэ раз прааналізаваць нашую замежную палітыку,”— заяўляе ў сваім інтэрвію Ленанід Кучма і працягвае: “Сяброў у нас больш там, дзе іх больш, а больш іх там, дзе больш дэмакратыі. Чым бліжэй дамба да нашых берагоў, тым бліжэй мы паводле настрояў да Эўропы, да Захаду ў целым” – сказаў Ленаід Кучма ў сёньняшнім інтэрвію маскоўскай газэце “Известия”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG