Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БАБРУЙЧАНКА ЛЮБОЎ САНКЕВІЧ ГАЛАДАЕ ЎЖО 27 ДЗЁН


Марыя Усьціновіч, Бабруйск

Сёньня – 27-ы дзень галадоўкі. Нягледзячы на вельмі дрэннае самадчуваньне, сёньня жанчына вымушаная была выйсьці на працу (яна працуе касірам у гарадзкой лазьні), бо баіцца звальненьня. Адміністрацыя адмаўляецца прадаставіць ёй адпачынак, і заўтра Любоў мае намер падаць скаргу ў бабруйскую інспэкцыю працы.

Любоў Санкевіч гаворыць, што ёй млосна, яна пакутуе ад галаўнога болю і болю ў суставах. Дрэнна працуюць ныркі. Жанчына сьцвярджае, што такую працяглую галадоўку ёй удаецца вытрымаць дзякуючы навуковаму падыходу. Аднак ужо зараз, прызнаецца Любоў, стан здароўя такі, што ёй хочацца толькі спаць ды плакаць.

Любоў Санкевіч гаворыць, што не разумее, чаму Аляксандар Лукашэнка не адгукаецца на яе заклікі аб дапамозе і ня ўмешваецца ў сытуацыю. Жанчына працягвае галадоўку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG