Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СЯРОД АРЫШТАВАНЫХ СУПРАЦОЎНІКАЎ VELCOM’У ЁСЬЦЬ І ЗАМЕЖНІКІ


Любоў Лунёва, Менск

Зь неафіцыйных крыніцаў стала вядома, што гэта дзьве асобы арабскага паходжаньня, якія маюць сталы від на жыхарства ў Швайцарыі. Яны знаходзяцца ў аднолькавых умовах з астатнімі арыштаванымі.

Сьледчыя КГБ пакуль вызначаюць, хто ў межах крымінальнай справы будзе зьяўляцца абвінавачаным, а хто – сьведкам. Сярод тых, каго ўжо дапыталі, адзін з заснавальнікаў кампаніі Ід Самаві, а таксама намесьнік генэральнага дырэктара кампаніі Гасан Махавіш, які прадстаўляе інтарэсы замежных заснавальнікаў, і былы дырэктар Мікалай Юхневіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG