Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛУКАШЭНКА ЎЗНАГАРОДЗІЎ ФІЛАРЭТА ОРДЭНАМ СКАРЫНЫ


Ул. інф.

Падчсас цырымоніі кіраўнік дзяржавы заявіў, што праваслаўная вера – адзін з падмуркаў адзінства брацкіх народаў – беларускага і расейскага. “Мяркую, што і Ўкраіна недалёкая ад гэтага” – дадаў Лукашэнка.

Паводле Лукашэнкі, царква сталася для яго крыніцай прыняцьця правільных рашэньняў на дзяржаўным ўзроўні.

У сваім слове ў адказ уладыка Філарэт паабяцаў і ў будучыні накіроўваць высілкі на службу Беларусі і саюзу Расеі і Беларусі.

У цырымоніі ўзяў удзел асабісты прадстаўнік патрыярха ўсяе Русі Алексія ІІ айцец Сергій. Зьвяртаючыся да ўладыкі Філарэта, ён сказаў: “Дай Бог, каб Вы былі апірышчам такому выбітнаму прэзыдэнту як Аляксандар Рыгоравіч Лукашэнка”.

Прадстаўнік патрыярха ўсяе Русі заявіў, што прэзыдэнт Беларусі “зьяўляеца ня толькі гарантам Канстытуцыі, але і гарантам духоўнага адраджэньня Беларусі”. “Партыярх Алексій высока ацэньвае Ваш унёсак у гэтую высакародную справу” – дадаў айцец Сергій, зьвяртаючыся да прэзыдэнта Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG