Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДА 14 ВАЎКАВЫСКІХ ГАЛАДОЎШЧЫКАЎ ДАЛУЧЫЛІСЯ ЯШЧЭ 13


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Сёньня да 14 галадоўшчыкаў далучыліся яшчэ 13. Яны абвесьцілі, што іхняя акцыя—бестэрміновая. Кіроўцы прыватнага “Радыётаксі 22222” патрабуюць, каб падатковая служба вярнула арыштаваныя таксоўкі, а таксама каб ім зноў дазволілі працаваць. З 20 кастрычніка міністар транспарту прыпыніў на адзін месяц дзеяньне ліцэнзіі на пасажырскія таксаперавозкі, якая выдадзена прадпрымальніку Мікалаю Аўтуховічу, у якога паводле дамовы працавалі кіроўцы.

Сёньня галоўны рэдактар незалежнай ваўкавыскай “Местной газеты” Андрэй Шэнтаровіч атрымаў папярэджаньне ад міністэрства інфармацыі.
Ён павінен цягам месяцу узгодніць юрыдычны адрас з ваўкавыскімі ўладамі, інакш газэту могуць закрыць. Спадар Шэнтаровіч схільны лічыць, што папярэджаньне выклікана тым, што выданьне актыўна падтрымлівае галадоўшчыкаў. “Местная газета” была зарэгістравана ў Смаргоні, а калі галоўны рэдактар перанес выданьне у Ваўкавыск, ён паведаміў мясцовым уладам пра зьмену адрасу, як таго вымагае закон.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG