Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЯКАЯ ПРЫЧЫНА АВАРЫЯЎ У СЫСТЭМЕ ЖЫЛЬЛЁВА-КАМУНАЛЬНАЙ ГАСПАДАРКІ?


Севярын Квяткоўскі, Менск

Адны мяркуюць, што ўся праблема ў маральных якасьцях працоўнікаў жыльлёва-камунальнай гаспадаркі:

(Пэнсіянэрка: ) “Таму што начальства пасылае рабочых і не кантралюе, як яны працуюць. Яны амаль усе п’юць, працоўны дзень пачынаюць з выпіўкі. А пасьля робяць — таму й кепска. Кепска зробяць, а калі ацяпленьне ўключылі, яно не працуе”.

(Спадар: ) “У мяне не было два месяцы гарачай вады, пасьля яшчэ не было. Дадому ўвайсьці вельмі цяжка. Па-мойму, гэта паўсюль адбываецца, адное й тое ж. Гэта папросту нядбайства. Гэта ўсё спадчына нашай Беларусі: тое, што цяпер адбываецца. Той бардак, які творыцца цяпер у нашай краіне”.

(Хлопец: ) “Грошай у іх цяпер хапае на ўсё. Значыць, ня хочуць працаваць нармальна”.

Немалая частка менчукоў лічыць, што ўся справа ў матэрыяльна-тэхнічнай базе:

(Сталы спадар: ) “Слабая база матэрыяльная, значыць”.

(Спадар: ) “Ды няма грошай на сучасныя трубы, таму й ляцяць. Сёньня, на маю думку, нават тыя рабочыя, якія працуюць у ЖКГ, яны мусяць трымацца за сваё працоўнае месца. І яны не зацікаўленыя працаваць дрэнна. Таму справа не ў рабочых, а ўтых матэрыялах, якія выкарыстоўваюць. Ставяць трубы састарэлага ўзору”.

(Студэнт: ) “Можа, з-за якасьці трубаў. Ня ўмовы надвор’я ўплываюць. Значыць, прычына тэхнічнага пляну”.

(Пэнсіянэр: ) “Пэўна, прыходзіць тэрмін, і “ляцяць” трубы. Усё ж колькасьць сетак трубапровадаў вельмі вялікае. Пэўна, за адзін год іх ня зьменіш”.

Парады, каб выправіць сытуацыю даюцца самыя розныя:

(Спадар: ) “Калі б працавалі прыстойныя людзі, якія адказваюць за сваю працу... Але немагчыма зрабіць безадказнага чалавека адказным. Іх трэба выхоўваць”.

(Пэнсіянэрка: ) “Кантроль патрэбны жорсткі, інакш нічога ня будзе”.

(Студэнт: ) “Пэўна, трэба, каб жыхары бралі ўдзел у гэтай справе. Тыя, хто плаціць. Я б з задавальненьнем браў бы ўдзел, каб ведаць, куды ідуць нашыя сродкі”.

(Спадар: ) “Выйсьце ў матэрыяльнай базе, у тых сучасных апаратах, сучасных матэрыялах, якіх бракуе сёньня”.

(Хлопец: ) “Трэба зьмяняць філязофію працы. Вядома, для рабочага мусіць быць фінансавы стымул. А таксама ўласныя маральныя якасьці чалавека. Каб не адбываў гадзінаў на працы, а імкнуўся зрабіць якасную работу”.

(Пэнсіянэр: ) “Можа, больш эфэктыўна выкарыстоўваць ацяпленьне не на цэлы раён, як ЦЭЦ, а на некалькі дамоў. На лякальныя рэчы пераходзіць”.

А вось што мне сказала спадарыня, якая якраз аплачвала камунальныя паслугі ў банку:

(Спадарыня: ) “Ды з усяго патрошку. З-за людзей, што такія нядбайныя, з-за таго, што грошай няма. Куды яны ідуць, мы ня ведаем. Плацім за камунальныя паслугі, аднак яны кожны год растуць, і нічога не зьмяняецца ў лепшы бок. Уладу трэба зьмяніць, вось як гэта трэба выправіць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG