Лінкі ўнівэрсальнага доступу

УРАЧЫСТАЕ НАБАЖЭНСТВА ПРЫСЬВЕЧАНАЕ 450-ГОДЗЬДЗЮ РЭФАРМАЦЫІ Ў БЕЛАРУСІ

Альгерд Невяроўскі, Менск

У менскім парку Дружбы народаў у нядзелю 19 кастрычніка сабралася каля 1500 чалавек пастыраў вернікаў і вернікаў усіх асноўных пратэстанцкіх дэнамінацыяў. Супольнае набажэнства пачалося сьпевамі.

Набажэнства было прысьвечанае 450-годзьдзю пачатку ў Беларусі рэлігійнай Рэфармацыі. Арганізатары набажэнства з эвангельскай Царквы "Новае жыцьцё" лічаць, што ў 16 стагодзьдзі Вялікае Княства Літоўскае зазанала эканамічны ўздым менавіта дзякуючы Рэфармацыі. Таму, на іх думку, патрэбна такое ж рэлігійнае адраджэньне і цяпер. Гаворыць адміністратар Царквы "Новае жыцьцё" Васіль Юрэвіч:

(Юрэвіч: ) "Бальшыня людзей, дзякуючы нашым законам, ня могуць сумленнна жыць. Ня могуць сумленна весьці свой бізнэс. І ў гэтым вялікая праблема, калі нашых прадпрымальнікаў законы змушаюць красьці. І ім прыходзіцца неяк выкручвацца каб неяк весьці сваю справу. Мы разумеем, што сёньня прадпрымальнікам у нашай краіне вельмі цяжка. Таму мы запрасілі сёньня на нашае малітоўнае служэньне прадпрымальнікаў. Таксама мы хочам, каб эканоміка ў Беларусі была на высокім узроўні. Таму зварот да біблейскіх прынцыпаў будзе адказам".

Старшыня грамадзкай арганізацыі "Хрысьціянская дзелавая ініцыятыва" Георгі Дзьмітрук лічыць такое набажэнства вельмі важным.

(Дзьмітрук: ) "Нам заўсёды было нялёгка. Прадпрымальніцва заўжды зьвязанае з пераадольваньнем цяжксьцяў. І тое, што царква вырашыла памаліцца за нас – гэта важна. Яны памоляцца за нас, за эканоміку нашай краіны, за Беларусь – думаю будзе вельмі сур'ёзны вынік. У эканамічнай сфэры перш за ўсё. А мы зацікаўленыя каб у эканоміцы наступілі пазытыўныя зьмены. Я думаю ні ў каго не выклікае сумневу, што нашая эканоміка знаходзіцца глыбока і далёка".

Іншыя вернікі, якія маліліся за беларускую эканоміку і прадпрымальніцтва таксама былі перакананыя, што зварот да бога дапаможа ўрэшце ажыўленьню і разьвіцьцю беларускага бізнэсу.
XS
SM
MD
LG