Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛЯБЕДЗЬКА: “ПАМЫЛКА КРАМЛЯ БЫЛА Ў СПРОБЕ ПАЛІТЫЧНАЙ ІНТЭГРАЦЫІ З ЛУКАШЭНКАМ”


Ул. інф.

У прыватнасьці, Анатоль Лябедзька піша: “Памылка Крамля была ў спробе палітычнай інтэграцыі з Лукашэнкам , замест таго, каб эканамічна інтэгравацца зь Беларусьсю. Адносіны з цэлай краінай былі зьведзеныя да кантактаў з адным чалавекам і ягоным атачэньнем.” Гэта тактыка, як адзначае Лябедзька, не апраўдала сябе. “Масква інвэставала ў Беларусь не дэмакратыю і рыначныя рэформы, але папулізм і дэмагогію.”

Аўтар таксама сьцвярджае, што Лукашэнка de facto валодае 80% уласнасьці, якая фармальна знаходзіцца ў руках дзяржавы. Таму ён не зацікаўлены мець канкурэнтаў. Прыход у краіну замежнага бізнэсу азначаў бы крах закрытай алігархічнай імпэрыі Лукашэнкі. Гэтым тлумачыць Анатоль Лябедзька таксама і няўдачу расейскіх інвэстыцыйных праектаў у Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG