Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАСАВАЯ ГАЛАДОЎКА У ВАЎКАВЫСКУ ПРАЦЯГВАЕЦЦА


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Дактары пасьпяшаліся перастрахавацца: узялі з прадпрымальніка падпіску аб тым, што ён адмаўляецца галадаць пад іхным наглядам у райбальніцы, і больш ім не цікавяцца.

Такое ўражаньне, што ўлады таксама мала цікавяцца падобнымі здарэньнямі. У аблвыканкаме, ніхто, да каго я зьвяртаўся, ня ведаў пра галадоўнікаў у Ваўкавыску. Праўда, начальнік упраўленьня ў справах прадпрымальніцкай дзейнасьці Міхаіл Логвін толькі сёньня выйшаў на працу пасьля адпачынку і ўпершыню ад мяне пачуў пра галадоўку. Але пакуль мы зь ім размаўлялі, адна супрацоўніца ўзгадала, што бачыла ўчора па ОНТ сюжэт пра галадоўнікаў. Гарадзенскія радыё і тэлебачаньне пра гэта не паведамляюць.

Міхаіл Логвін гаворыць, што трэба спачатку разабрацца ў праблеме, і на гэта яму спатрэбіцца пара дзён. Ён сказаў, што сам факт масавай галадоўкі варты жалю і папрасіў у мяне тэлефон галадоўнікаў.

Мікалай Аўтуховіч мне паведаміў, што сёньня ён адчуў на сабе першыя вынікі галадоўкі: кволасьць, млявасьць, часам крыху хістае. З мэдыкамі у яго склаліся своеасаблівыя адносіны.

(Аўтуховіч: ) “Яны зь мяне ўзялі расьпіску, што я адмаўляюся ехаць у бальніцу. Гэта было заўчора, у аўторак яны да мяне прыехалі, у панядзелак нікога не было”.

Болей дактары станам ягонага здароўя не цікавіліся. Нагадаю, што ўчора да галадоўніка далучыліся яшчэ дзесяць чалавек, пераважна гэта кіроўцы таксовак, галадоўка набыла масавы характар. Мікалай Аўтуховіч паведаміў, што ў другой палове дня сёньня галадоўнікаў падтрымаюць яшчэ два кіроўцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG